Как научиться сдавать экзамен

 

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы да экзамену па ГІСТОРЫІ,

або Як навучыцца здаваць экзамен.

Падрыхтоўка да экзамену

Перш за ўсё неабходна скласці план падрыхтоўкі. Для гэтага трэба высветліць, што вамі засвоена недастаткова добра. Далей карысна вызначыць аб'ём работы, якую неабходна зрабіць. Потым размеркаваць яе ў адпаведнасці з часам, але з такім разлікам, каб у вас заставаўся пэўны рэзерв часу перад самым экзаменам. Варта дакладна вызначыць, што менавіта сёння будзе вывучацца. Не ўвогуле «крыху пазаймаюся», а што менавіта ссння буду вучыць, якія канкрэтныя тэмы.

Пры падрыхтоўцы да экзамену мэтазгодна кіравацца праграмай і вучэбнымі дапаможнікамі па гісторыі Беларусі для 5—11 класаў. Абавязкова паглядзіце праграму прадмета, які вывучаецца. У ёй адлюстраваны асноўныя паняцці і ключавыя словы кожнай тэмы. Важна таксама прааналізаваць усе матэрыялы, назапашаныя вамі за перыяд вучобы: запісы ў сшытках, канспекты ўрокаў, выкананыя заданні і г. д.

Безумоўна, добра пачынаць з самага цяжкага або з той тэмы, якую вы ведаеце горш за ўсё. Але бывае і так, што займацца не хочацца, у галаву нічога не ідзе. Карацей, «няма настрою». У такім выпадку карысна пачаць з таго, што вы ведаеце лепш, з таго матэрыялу, які для вас больш за ўсё цікавы і прыемны. А потым зможаце вярнуцца да больш складанага матэрыялу. Каб матэрыял быў засвоены сістэмна, асабліва напярэдадні экзамену, лепш пачынаць яго паўтарэнне з першай тэмы. Далей працягваць яго замацаванне па храналогіі, г. зн. у адпаведнасці з паслядоўнасцю, у якой адбываліся падзеі. Варта мець на ўвазе, што засваенне папярэдняга матэрыялу па гісторыі Беларусі стварае аснову для вывучэння наступнага. Прабелы ў ведах не даюць магчымасці добра запомніць і засвоіць новы матэрыял. Каб пазбегнуць гэтага, неабходна сістэматычна правяраць папярэднія веды. Калі ў пэўны момант падрыхтоўкі да экзамену вам пачынае здавацца, што нешта вывучыць немагчыма і вы ніколі не зможаце запомніць усё, што патрабуецца, падумайце пра тое, што вы ўжо ведаеце. Усвядомце, дзе вы знаходзіцеся і колькі вам яшчэ трэба часу, каб засвоіць увесь матэрыял. Толькі рабіць гэта трэба як мага больш канкрэтна: не так, што «я нічога не ведаю», ці «я ўсс роўна нічога не паспею», ці «не лепш усё кінуць». Трэба аддзяліць лёгкія ці параўнальна лёгкія для вас пытанні і тэмы ад тых, на якія вы глядзіце, як на новыя. А пасля засяродзцеся на тым, што вам неабходна вывучыць, нібыта перакідваючы мосцік паміж тым, што вы ведаеце і чаго не ведаеце.

Пасля заканчэння работы над тэмай ці пытаннем трэба ў думках коратка ўзнавіць іх, уявіць план адказу. Не забывайце выкарыстоўваць пры гэтым веды, атрыманыя пры вывучэнні іншых прадметаў, у прыватнасці, беларускай літаратуры, геаграфіі Беларусі, сусветнай мастацкай культуры. Гэта значна ўзбагаціць у будучым ваш адказ на экзамене. Устанаўленне міжпрадмстных сувязей замацоўвае разуменне і запамінанне вуснага матэрыялу.

Рэкамендуецца падмацоўваць свой адказ прыкладамі, фактамі, лічбамі. Гэта не значыць, што вы ў стане запомніць літаральна ўсе лічбы і факты ў курсе айчыннай гісторыі. Звярніце ўвагу на тыя з іх, якія спатрэбяцца вам непасрэдна ў час адказу для яго абгрунтавання. Рыхтуючыся да экзамену, не трэба імкнуцца да таго, каб прачытаць ці запомніць на памяць літаральна ўвесь матэрыял. Зразумела, што абсалютна ўсё запомніць немагчыма. Таму з уссй інфармацыі выбірайце самае істотнае. Гэта, перш за ўсё, тыя даныя, якія стануць апорамі пры адказе, а таксама паняцці і тэрміны.

Памятайце, што ў будучым адказе вам давядзецца так­сама даваць азначэнне кожнаму паняццю, якое ўключана ў пытанне.

Настаўнік, экзаменатар ацэньвае не толькі змест адказу, але і вашу культуру маўлення. Таму мэтазгодна ў час падрыхтоўкі прагаварыць уголас змест адказу. Можна паспрабаваць адказаць ўголас на пытанні па вывучасмай тэме, якія будуць зададзены вам сябрамі па класе. Адказы на найбольш складаныя пытанні поўнасцю, разгорнута раскажыце маці, бацьку — таму, хто захоча слухаць. Пастарайцеся зрабіць гэта так, як патрабуюць на экзаменах. Вельмі добра запісаць адказ на дыктафон, а пасля паслухаць сябе.

Перад вусным экзаменам добра было б паспрабаваць адказваць на найбольш цяжкія пытанні перад люстрам (пажадана такім, каб бачыць сябе ва ўвесь рост). Звяртайце ўвагу на позу, жэсты, выраз твару. Чаму гэта трэба рабіць? Псіхолагі ўстанавілі, што чым большыя адрозненні ў станах чалавека ў той момант, калі ён атрымлівае інфармацыю (рыхтуецца да экзамену) і калі ён яе ўзнаўляе (здае экзамен), тым цяжэй яму адшукваць гэту інфармацыю ў памяці. Рыхтуюцца да экзаменаў звычайна дома, седзячы, а то і на ложку, у спакойных абставінах. Пры адказе на экзамене чалавек адчувае напружанне, хвалюсцца. Калі вы ўголас расказваеце сабе ці запісваеце адказ на дыктафон, то збліжаеце гэтыя два станы.

Важна і тое, што маўленне «пра сябе» адрозніваецца ад маўлення ўголас: яно кароткае, сціслае. Для таго, каб стаць зразумелым для іншых, яно патрабуе перакладу. I тады аказваецца, што не ўсё можна перакласці: нешта забыта, нешта словамі не выражаецца. Калі вы пераказваеце адказ, то ўключаеце асаблівы від памяці — маўленча-рухальную памяць. Яна дапамагае вам адказваць не на ўнутранай, а на агульна-даступнай мове. Толькі тут і высвятляецца, што вы ведаеце цвёрда і чым можаце падзяліцца з іншымі, што — толькі для сябе, а што, як аказваецца, увогуле не ведаеце.

Вельмі карысна пры падрыхтоўцы да экзамену складаць планы і схемы. Абавязкова рабіць гэта не ў думках, а на паперы. Планы лёгка потым выкарыстоўваць пры кароткім паўтарэнні перад экзаменам.

Не забывайце, што ў канцы кожнага дня падрыхтоўкі варта праверыць, як вы засвоілі матэрыял. Зноў коратка запішыце планы ўсіх нытанняў, якія былі вывучаны ў гэты дзень. Асаблівую ўвагу звярніце на падзагалоўкі, главы ці параграфы вучэбных дапаможнікаў, на гістарычныя факты і даты, пункты гледжання і, увогуле, на выдзелены тэкст.

Вялікае шачэнне для запамінання маюць вашы пачуцці і эмоцыі. Старайцеся надаваць матэрыялу, які запамінаеце, эмацыянальную афарбоўку, выклікаючы ў сабе пэўныя пачуцці (захапленне, здзіўленне, радасць адкрыцця). Інфармацыя, якая для вас абыякавая, не выклікае эмоцый і пачуццяў, заўсёды дрэнна запамінаецца. Так, напрыклад, багатыя на эмоцыі легенды пра Рагнеду і Уладзіміра, Жыгімонта II Аўгуста і Барбару Радзівіл і інш., а таксама гістарычныя анекдоты. Аднак трэба адрозніваць легендарныя звесткі і канкрэтна-гістарычныя факты.

Рыхтуючыся да экзамену, ніколі не думайце пра тое, што «праваліцеся», але і не малюйце сабе карціну лёгкай перамогі. Думкі аб магчымым правале нездарма называюць самаразбуральнымі. Яны дазваляюць вам нічога не рабіць (навошта рабіць намаганні, усё роўна нічога з гэтага не будзе). Парада можа быць такой: засяродзьцеся на канкрэтных задачах. Прадумвайце праграму падрыхтоўкі на кожны дзень і дакладна трымайцеся яе. Абавязкова складайце план адказу на кожнае пытанне, прычым кожны — на асобным лісце паперы, каб да канца дня вы бачылі матэрыяльнас выражэнне сваёй працы.

 

Напярэдадні экзамену

Пакіньце адзін дзень перад экзаменам на тое, каб зноў паўтарыць усе планы адказаў. Лепш пераказаць іх каму-небудзь ці самому сабе перад люстрам так, быццам вы адказвасцс камісіі на экзамене. Не паўтарайце білеты па парадку, лепш напішыце нумары на лісточках і цягніце, як на экзамене. Кожны раз, перш чым расказаць білет, успомніце і запішыце план адказу. Калі гэта атрымалася лёгка, можаце не расказваць – гэтае пытанне вы ведаеце добра. Расказвайцс толькі тое, у чым вы адчуваеце цяжкасць. Пры расказе карыстайцеся запісаным планам — на экзамене можна карыстацца запісамі, зробленымі пры падрыхтоўцы да адказу. Сачыце пры гэтым за сваёй позай, жэстамі, мімікай, голасам.

 

Здача экзамену

Узяўшы білет, пазнаёмцеся з пытаннямі. Пачынайце рыхтавацца з таго пытання ці выконваць тое заданне, якое няхай не намнога, але для вас больш лёгкае.

Напішыце прыкладны план адказу. Калі можна, сфармулюйце кароткі адказ на ўсё пытанне ў самым першым сказе. Такім чынам, вы пакажаце экзаменатару, што сэнс пытання вам зразумелы і вы маеце правільнае ўяўленне аб прадмеце. Калі пытанне складаецца з некалькіх частак, назавіце кожную з іх. Уключайце ў свой адказ даты і тэрміны. Іх веданне адразу кідаецца ў вочы экзаменатару.

Калі раптам высвятляецца, што вам трапілася пытанне, па якім вы можаце сказаць вельмі нямнога, не кідайцеся ў паніку. Пачынайце запісваць усё, што некалі чулі па гэтым пытанні. Выкарыстайце экзаменацыйную або вучэбную праграму. У працэсе азнаямлення з праграмай і напісання вы, магчыма, успомніце нешта з пройдзенага ў класе ці прачытанага.

Лепш адказаць не ўсё, але тое, што вы ведаеце дакладна, чым быццам бы сказаць усё, але рабіць гэта хаатычна, пачынаючы гаварыць пра адно, потым раптам пераходзіць да другога, вяртацца да таго, што забыў.

Калі на паўслове вы забылі, пра што трэба гаварыць, перш за ўсё не губляйцеся. Паўтарыцс апошнюю фразу спачатку, а пасля, калі зможаце, іншымі словамі. За гэты час успомніце план адказу: што вы ўжо расказалі. Да чаго гэта фраза можа адносіцца? У большасці выпадкаў гэта дапамагае. Калі так — смела працягвайце адказ. Калі не — паглядзіце на лісток, які вы напісалі, рыхтуючыся да адказу, і пачынайце адказваць паводле наступнага пункту плана. Потым, у канцы адказу, можна вярнуцца да таго, што прапусцілі. Пры гэтым не гаварыце: «Так, я яшчэ забыў сказаць пра...». Гаварыце, напрыклад, так: «Вернемся да...» (назва пункта плана), «Я хацеў бы сказаць, што...», «Варта падкрэсліць...».

Калі вас не слухаюць, не ўспрымайце гэта як асабістую знявагу. Працягвайце адказ, быццам не заўважылі.

Калі вам задаюць дадатковае пытанне, не палохайцеся, не спяшайцеся з адказам. Можаце сказаць, што вам трэба крыху падумаць. Дакладна вызначце, да чаго адносіцца гэта пытанне, якога адказу яно патрабуе. Перш чым гаварыць, сфармулюйцс адказ у думках. Часу на гэта спатрэбіцца зусім нямнога.

Калі вы заўважылі памылку і ведаеце, як яе выправіць, зрабіце гэта. Калі вам укажуць на памылку, а вы не ўпэўнены ў правільнасці свайго адказу, лепш пагадзіцца. Вучыцеся, выкарыстоўваючы памылкі, лепш разбірацца ў матэрыяле.

Калі вашадумка па экзаменацыйным пытанні, пры ўмове яе абгрунтаванасці, а не «галаслоўнасці», не супадае з думкамі членаў экзаменацыйнай камісіі, гэта не з'яўляецца падставай для зніжэння вашай адзнакі. Калі спатрэбіцца, то сфармулюйце яшчэ раз аргументы (доказы) на карысць вашага меркавання, падкрэсліце сутнасць прыведзенага вамі пункта гледжання, зрабіце спасылку на выкарыстаную літаратуру.

Ещё в этом разделе